Колькасць занятых у беларускай эканоміцы зменшылася яшчэ на 13 тысяч

У маі ў беларускай эканоміцы занятых было 4,1507 млн чалавек, як паведаміў Белстат. У параўнанні з красавіком колькасць занятых скарацілася яшчэ на 13,1 тысячы чалавек.

27.06.2023 / 17:57

Раней у красавіку гэты паказчык упаў на 12,1 тысячы чалавек, у сакавіку, праўда, вырас на 3 тысячы чалавек, але да гэтага падаў на працягу чатырох месяцаў запар.

У параўнанні з маем 2022 года колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 62,1 тысячы чалавек, а ў параўнанні з маем 2021-га беларуская эканоміка не далічылася ўжо 121,1 тысячы занятых.

За тры гады з мая 2020 года колькасць занятых у беларускай эканоміцы зменшылася на 151,5 тысячы чалавек. 

Чытайце таксама:

Даляр на таргах крыху падаражэў

Сярэдні заробак у маі вырас

Беларусь атрымала самую нізкую цану на газ з Расіі ў свеце да 2031 год

Nashaniva.com