Элегантны кляштар базыльян у Барунах ператварылі ў прыбіральню
Шакуючы фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч.
24.11.2009 / 01:02
Вёску Баруны на Ашмяншчыне ведаюць перш за ўсё дзеля шыкоўнага касцёлу пачатку XVIII стагоддзя. Вялічэзны храм ніколі не бывае пустым, і для маленькай вёскі выглядае добра дагледжаным.
Але ўвагу фатографа НН прыцягнуў будынак, што знаходзіцца аккурат за касцёлам. Збудаваны напрыканцы XVIII стагоддзя, ён напачатку належаў базыльянам. За Расеей яго перадалі праваслаўным; у мінулым стагоддзі там працавалі настаўніцкая семінарыя, сельсавет, дзіцячы інтэрнат, дом культуры.
Сёння будынак закінуты і больш нагадвае прыбіральню.
Знаходзіцца былы кляштар акурат за касцёлам.
Пра дом культуры нагадвае хіба толькі шыльда.
Паўсюль валяюцца бутэлькі ад піва і чарнілаў. Тут жа выпівохі спраўляюць свае патрэбы.
Закінутыя муры і цяпер выглядаюць прыгожа.
Краю мой родны, як выкляты Богам...
Адынец, Ходзька, Рак-Міхайлоўскі, Ян Матусевіч - сціжма дзеячоў нацыянальнай культуры звязалі сваю долю з Барунамі.