У Маладзечне мужчына падарыў былой дзяўчыне вянок і труну
У адным з гульнявых клубаў Маладзечна да адміністратаркі прыйшоў яе былы сужыцель. Замест кветак ён вырашыў падарыць вянок з надпісам і труну, паведамілі ў Дэпартаменце аховы МУС.
28.06.2023 / 19:25
Скрыншот відэа
Як стала вядома, раней маладыя людзі жылі разам, але пасля з-за хатняга гвалту з боку партнёра дзяўчына звярнулася ў суд. У выніку было вынесена ахоўнае прадпісанне, але як толькі тэрмін яго дзеяння скончыўся, 33-гадовы мужчына зноў нагадаў пра сябе такім арыгінальным чынам. Яго затрымалі.
Паводле інфармацыі міліцыі, затрыманы быў раней неаднаразова судзімы і знаходзіўся ў вышуку за крадзеж. Пры асабістым надглядзе ў яго выявілі два патроны калібру 7,62 мм.
Чытайце таксама:
У Германіі падманулі спагадлівага немца, расплаціўшыся з ім старымі беларускімі рублямі
Porsche знёс слуп у Мінску ФОТАФАКТ
У Шклове пяцігадовая дзяўчынка атруцілася бабуліным клафелінам