Пад Дзяржынскам машына насмерць збіла дзвюх жанчын у падземным пераходзе
Сёння каля 17:40 34-гадовы жыхар Баранавічаў рухаўся на аўтамабілі Volkswagen па аўтадарозе М-1 і ў Дзяржынскім раёне не даў рады кіраванню. У выніку загінулі дзве жанчыны, паведамляе прэс-служба МУС.
28.06.2023 / 20:21
Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца не даў рады кіраванню аўтамабілем і заехаў у падземны пераход, дзе наехаў на дзвюх жанчын-пешаходаў. 67-гадовая маці і 42-гадовая дачка загінулі.
На месцы ДТЗ працуюць інспектары ДАІ і следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны здарэння.
Чытайце таксама:
У Маладзечне мужчына падарыў былой дзяўчыне вянок і труну
У Германіі падманулі спагадлівага немца, расплаціўшыся з ім старымі беларускімі рублямі