Украінцы прасунуліся пад Бахмутам — Сырскі

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Узброеных сіл Украіны Аляксандр Сырскі паведаміў, што абаронцы прасоўваюцца наперад на бахмуцкім кірунку і паказаў знішчэнне мінамёта «Васілёк» і склада акупантаў.

29.06.2023 / 11:26

Аляксандр Сырскі. Фота: Мінабароны Украіны

«Працуюць 45 ААБр і 57 АМПБр. На бахмуцкім кірунку быў знішчаны мінамёт «Васілёк» і склад БК».

Паводле яго слоў, сілы абароны маюць прасоўванне наперад на бахмуцкім кірунку, наступ працягваецца. «Рухаемся», — падкрэсліў камандуючы.

Перад гэтым намесніца міністра абароны Ганна Маляр паведаміла, што сілы абароны Украіны маюць поспехі на поўдні і ўсходзе краіны, на бярдзянскім кірунку ёсць прасоўванне на 1300 м, у кірунку Кляшчыеўкі прасунуліся на 1200 м, у кірунку Курдзюмаўкі — на 1500 м.

Чытаць таксама:

Залужны: Нам удалося перахапіць стратэгічную ініцыятыву, ёсць прасоўванне

Nashaniva.com