82-гадовая жанчына патрапіла пад цягнік у Стаўбцоўскім раёне

82-гадовая жанчына загінула пад коламі цягніка на станцыі Коласава ў Стаўбцоўскім раёне, паведаміла прэс-служба Следчага камітэта.

29.06.2023 / 17:49

Фота ілюстрацыйнае

Трагедыя здарылася сёння днём. Пенсіянерка пераходзіла чыгуначныя пуці па пешаходным пераходзе перад хуткасным цягніком, які рухаўся.

Нягледзячы на меры, што спрабаваў прыняць машыніст, сутыкнення пазбегнуць не ўдалося. Ад атрыманых траўмаў пажылая жанчына памерла на месцы.

Чытайце таксама:

Пад Дзяржынскам машына насмерць збіла дзвюх жанчын у падземным пераходзе

У Германіі падманулі спагадлівага немца, расплаціўшыся з ім старымі беларускімі рублямі

Porsche знёс слуп у Мінску ФОТАФАКТ

Nashaniva.com