Польшча хоча размясціць на сваёй тэрыторыі ядзерную зброю ў адказ на размяшчэнне расійскай у Беларусі

Прэм'ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ягоная краіна хацела б далучыцца да праграмы ядзернага абмену сярод краін НАТА, улічваючы намеры Расіі размясціць тактычную ядзерную зброю на тэрыторыі Беларусі. Пра гэта ён сказаў пасля саміту ў Бруселі, як паведамляе «Еўрапейская праўда».

30.06.2023 / 17:02

Матэвуш Маравецкі. Фота: Andreea Alexandru / AP

Маравецкі пацвердзіў, што Варшава зацікаўленая ва ўдзеле ў гэтай праграме.

«Канчатковае рашэнне будзе залежаць ад нашых амерыканскіх, натаўскіх партнёраў. Мы заяўляем пра нашу волю дзейнічаць хутка ў гэтым пытанні», — адзначыў польскі прэм'ер.

Таксама Маравецкі падкрэсліў, што «мы не хочам сядзець склаўшы рукі, пакуль Пуцін нагнятае рознага роду пагрозы».

Ядзерны абмен (Nuclear Sharing) — гэта праграма ядзернага стрымлівання НАТА. Яна дазваляе размяшчаць ядзерныя боегалоўкі на тэрыторыі краін — сябровак альянсу, якія не маюць уласнай ядзернай зброі. З лістапада 2009 года ў рамках гэтай праграмы ядзерная зброя ЗША размешчаная ў Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландах і Турцыі.

Чытайце таксама:

«Прыняты рашэнні адносна ўзмацнення нашай абароны ўсходняй мяжы» — Яраслаў Качыньскі

Польская армія атрымала першыя танкі Abrams і размесціць іх каля мяжы з Беларуссю

Ядзерная гульня Пуціна і Лукашэнкі: у чым жа будзе роля беларусаў і якія могуць быць яе наступствы?

Nashaniva.com