У Расіі заблакавалі рэсурсы, звязаныя з Яўгенам Прыгожыным
Раскамнагляд заблакаваў звязаныя з Яўгенам Прыгожыным выданні РИА ФАН, «Политика сегодня», «Экономика сегодня», «Невские новости» і «Народные новости», як паведамляе «Коммерсантъ».
30.06.2023 / 18:42
Яўген Прыгожын. Фота: Getty Images
Адрасы ўсіх парталаў пазначаныя ў рэестры забароненых сайтаў Раскамнагляду.
Там адзначаецца, што доступ да гэтых рэсурсаў абмяжоўваецца, аднак прычыны блакавання не ўдакладняюцца.
Таксама цяпер на тэрыторыі Расіі недаступны сайт медыягрупы «Патрыёт», якая аб'ядноўвае ўсе падкантрольныя Яўгену Прыгожыну выданні. Аднак партала самой медыягрупы ў рэестры забароненых сайтаў на гэты момант няма.
А ўчора, 29 чэрвеня, абвясціла аб закрыцці і звязаная з Прыгожыным сацыяльная сетка ЯRus. У тэлеграм-канале сацыяльнай сеткі пазначана, што пастанова аб «прыпыненні працы» сэрвісу была прынятая «пасля стараннага аналізу актуальнай сітуацыі».
Чытайце таксама:
ФСБ даручылі забіць Прыгожына — Буданаў
Экс-кіраўнік ЦРУ параіў Прыгожыну не падыходзіць да незавешаных вокнаў у Беларусі
«Чалавек, падобны да Прыгожына», паляцеў з цэнтра Пецярбурга на невыпадковым верталёце