Ілан Маск аб'явіў пра ўвядзенне ў твітары квоты на колькасць запісаў, якія можна прачытаць за дзень

Паводле новых правілаў, верыфікаваныя карыстальнікі, якія набылі падпіску за 8 даляраў, змогуць прачытаць за дзень 6 тысяч твітаў, неверыфікаваныя — 600 твітаў, у той час як новыя карыстальнікі без верыфікацыі — усяго 300 твітаў.

01.07.2023 / 22:30

Фота: vecteezy.com

Маск патлумачыў такое рашэнне барацьбой з «экстрэмальным узроўнем» збору даных і маніпуляцый сістэмы.

Мера называецца часовай, але канкрэтных тэрмінаў дзеяння абмежаванняў уладальнік Twitter не ўдакладніў. Ён толькі адзначыў, што з сітуацыяй павінны разабрацца ў хуткім часе.

Чытайце таксама:

Усё ж такі бою паміж Маскам і Цукербергам быць. Ён можа адбыцца ў незвычайным месцы

Ілан Маск прыняў на працу 14-гадовага вундэркінда. Расказваем, як такое адбылося

У твітары больш не будзе блакітнай птушачкі

Nashaniva.com