Ілан Маск трэці раз за суткі мяняе ліміт на прагляд твітаў
Учора Ілан Маск аб'явіў пра ўвядзенне ў твітары квоты на колькасць запісаў, якія можна прачытаць за дзень. Ён ужо трэці раз пераглядзеў іх.
02.07.2023 / 10:37
Спачатку ён назваў такія лічбы: верыфікаваныя карыстальнікі, якія набылі падпіску за 8 даляраў, змогуць прачытаць за дзень 6 тысяч твітаў, неверыфікаваныя — 600 твітаў, у той час як новыя карыстальнікі без верыфікацыі — усяго 300 твітаў.
Потым змяніў ліміты так: 8000 / 800 / 400.
І апошняе абнаўленне такое: 10000 / 1000 / 500.
Маск патлумачыў рашэнне ўвесці квоты барацьбой з «экстрэмальным узроўнем» збору даных і маніпуляцый сістэмы.
Мера называецца часовай, але канкрэтных тэрмінаў дзеяння абмежаванняў уладальнік Twitter не ўдакладніў. Ён толькі адзначыў, што з сітуацыяй павінны разабрацца ў хуткім часе.
Адзін з самых папулярных каментароў да новаўвядзення быў такі: «Вы забіваеце Twitter».
Каб супакоіць карыстальнікаў сеткі, Маск параіў ім адысці ад тэлефона, каб прысвяціць больш увагі сябрам і сям'і.
Чытайце таксама:
Ілан Маск аб'явіў пра ўвядзенне ў твітары квоты на колькасць запісаў, якія можна прачытаць за дзень
Усё ж такі бою паміж Маскам і Цукербергам быць. Ён можа адбыцца ў незвычайным месцы
Ілан Маск прыняў на працу 14-гадовага вундэркінда. Расказваем, як такое адбылося