З'явіліся новыя фота лагера пад Асіповічамі, куды могуць пераехаць вагнераўцы
У канцы чэрвеня пад Асіповічамі пачалі аднаўляць закінуты вайсковы гарадок і ставіць там палаткі. Меркавалася, што туды могуць пераехаць вагнераўцы. Цяпер, апроч спадарожнікавых здымкаў, з'явіліся фота з-пад вёскі Цэль.
03.07.2023 / 17:23
Канал «Сірэна» публікуе фота, зробленыя мясцовым жыхаром.
На іх можна заўважыць палаткі, а ў палатках — буржуйкі і насцілы. У адным такім намёце можа размясціцца да 60 чалавек, а на тое, каб паставіць намёт, сыходзіць не больш за 30 хвілін.
Нагадаем, учора адзін з каналаў вагнераўцаў абвясціў, што ПВК часова прыпыняе прыём на працу новых наймітаў у сувязі з няўдзелам у вайне і пераездам у Беларусь. Набор прыпынілі на месяц.
Пасля мяцяжу вагнераўцаў, які пачаўся ўвечары 23 чэрвеня, а ўвечары наступнага дня Прыгожын сам вырашыў яго спыніць, Пуцін прапаванаў яму і наймітам пераехаць у Беларусь. Перамовы з Прыгожыным аб «перамір'і» вёў тады ў тым ліку Лукашэнка.
Чытайце таксама:
ПВК «Вагнер» паведаміла, што прыпыняе набор наймітаў праз няўдзел у вайне і пераезд у Беларусь
«Вагнераўцы, беларусы вас не клікалі ў сваю краіну». У Мінску з'явіўся пратэсны плакат ФОТАФАКТ