Як адрозніваюцца крэдыты на жытло ў Беларусі, Польшчы і Літве?

Параўналі ўмовы па іпатэчных крэдытах у Беларусі і дзвюх суседніх краінах ЕС.

04.07.2023 / 09:13

Беларусь

У канцы чэрвеня ў Беларусі знізілі стаўку рэфінансавання з 9,75% да 9,5% гадавых. Гэта шостае ад пачатку года зніжэнне. Разам з гэтым змяніліся і стаўкі па крэдытах, у тым ліку на жытло.

Стаўкі па крэдытах на жытло пачынаюцца з 12,5% (калі размова ідзе пра будаўніцтва з дзяржаўнай падтрымкай) ці каля 14% гадавых (на куплю нерухомасці без якіх-небудзь дадатковых ільгот). Максімальны тэрмін крэдытавання — 20 год. 

Найбуйнейшы банк краіны (Беларусбанк) прапануе крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на набыццё жылога памяшкання на 20 гадоў па стаўцы 14,4%. Ці стаўка рэфінансавання + 4,90%.

Фота: скрыншот з сайта belarusbank.by

Літва

У Літве іпатэчныя крэдыты выдаюць тэрмінам да 30 гадоў. Стаўкі каля 5,7-6% гадавых. Напрыклад, Swedbank на бягучы момант выдае крэдыты пад 6,01 % гадавых. Стаўка складаецца з працэнта банка 2,1% і стаўкі EURIBOR 3,91% (сярэдняя працэнтная стаўка па міжбанкаўскіх крэдытах у еўра). Апошняя, як і стаўка рэфінансавання ў нас, можа змяняцца ў большы або меншы бок.

Фота: скрыншот з сайта swedbank.lt

Польшча

У Польшчы стаўкі па іпатэчных крэдытах падобныя да Літвы — каля 5,5-6% гадавых. Жыхары Польшчы, якія падыходзяць пад дзеянне праграмы «Першае жытло», могуць разлічваць на іпатэчны крэдыт пад 4% гадавых. Падрабязней пра нядаўна зацверджаную праграму, якой могуць скарыстацца і грамадзяне Беларусі, можна прачытаць па спасылцы

Чытайце таксама:

Як выглядаюць беларускія пенсіі на фоне суседзяў і колькі грошай застаецца пасля аплаты камунальных паслуг 

Nashaniva.com