Дзевяцігадовы хлопчык спрабаваў самастойна распаліць мангал і атрымаў апёкі
3 ліпеня ўвечары ў Касцюковіцкую цэнтральную раённую бальніцу з апёкамі быў шпіталізаваны 9-гадовы жыхар аграгарадка Муравілле.
04.07.2023 / 11:56
Фота: МНС
Як высветлілася, у гэты дзень сям'я смажыла шашлыкі. Потым яны пайшлі ў дом вячэраць. Хлопчык, скарыстаўшыся занятасцю бацькоў, вярнуўся да мангала і вырашыў распаліць яго самастойна, як паведамляе МНС.
Дровы ад запалак ніяк не хацелі загарацца і тады дзіця, узяўшы ключы ад гаража, пераліла з каністры бензін у пластыкавую бутэльку.
Пры распальванні мангала пары бензіну трапілі на рукі і вопратку. Варта было яму толькі ўзяць запалкі, як успыхнула полымя і дзіця атрымала апёкі.
Ратавальнікі задаюцца пытаннем, як дзевяцігадовае дзіця магло здагадацца распаліць агонь з дапамогай лёгкаўзгаральнай вадкасці.
Напэўна, ён бачыў, як гэта рабілі дарослыя.
Чытайце таксама:
У Касцюковічах загарэўся халадзільнік, пацярпелі дзве маленькія дзяўчынкі