Падчас ваенна-гістарычнай рэканструкцыі нервы ў аднаго з гледачоў не вытрывалі: ён сам кінуўся ў бой і збіў «фашыста» нагамі
Падчас ваенна-гістарычнай рэканструкцыі пад Магілёвам адбыўся курʼёзны выпадак. Відэа здарэння з'явілася ў сеціве.
04.07.2023 / 13:47
1 ліпеня ля вёскі Гаі Магілёўскага раёна адбылася рэканструкцыя бою батальёна міліцыі пад камандаваннем Канстанціна Уладзімірава з нямецкімі захопнікамі.
Як бачна з апублікаванага відэа, падчас бою «супрацоўнікаў міліцыі» з «фашыстамі» на поле выбег глядач.
Мужчына нагою ўдарыў у галаву «фашыста» і паспрабаваў забраць у яго аўтамат. На дапамогу «фашысту» прыйшоў супрацоўнік НКВД.
У пачатку Вялікай Айчыннай вайны супрацоўнікі міліцыі разам з байцамі 172-й стралковай дывізіі супрацьстаялі нямецка-фашысцкім захопнікам, якія прасоўваліся на Магілёў. Вядома, што ў батальёне было 250 байцоў, пасля баёў ацалелі 19. Кіраваў батальёнам міліцыі капітан Канстанцін Уладзіміраў.