Украіна мяняе стратэгію наступлення — Данілаў

Пра змену Украінай стратэгіі наступлення заявіў у твітары сакратар Рады бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў. Цяпер, паводле яго слоў, УСУ будуць больш сканцэнтраваныя на знясіленні расійскай арміі, а не на прасоўванні.

04.07.2023 / 19:28

«Задача нумар адзін — максімальнае знішчэнне жывой сілы, тэхнікі, складоў паліва, б/к, камандных пунктаў, артылерыі і сілаў СПА расійскай арміі. Апошнія дні асабліва ўраджайныя. Цяпер вайна на знішчэнне роўная вайне за кіламетры. Больш знішчана — больш вызвалена», — напісаў Данілаў.

Чытайце таксама:

Мяжу Украіны з Беларуссю ўзмацнілі асабовым складам і тэхнікай праз падзеі вакол Запарожскай АЭС — генерал Наеў

Мінабароны Украіны: Паўсюль цяпер горача. Але паступова на некаторых напрамках прасоўваемся

Кіраўнік Рады бяспекі Украіны не выключыў удзелу Лукашэнкі ў мірных перамовах

Nashaniva.com