Цікавы факт пра Ісландыю: у краіне ёсць толькі адзін судмедэксперт, і ён карыстаецца шалёным попытам у пісьменнікаў
Насельніцтва Ісландыі складае ўсяго 370 тысяч чалавек, пры гэтым краіна мае самую вялікую колькасць пісьменнікаў крымінальнай літаратуры на душу насельніцтва ў свеце. А вось судмедэксперт у Ісландыі толькі адзін — Петур Гудман Гудмансан.
05.07.2023 / 00:34
Аўтары дэтэктываў так шмат звярталіся да судмедэксперта з пытаннямі, што ён вырашыў арганізаваць семінар, каб пракансультаваць усіх адразу. Квіткі на семінар імгненна раскупілі. Тады Гудмансан правёў яшчэ адзін семінар, дзе зноў здарыўся солдаўт.
Чытайце таксама:
Першая еўрапейская краіна спыніла працу пасольства ў Расіі
«Любы нармальны чалавек быў бы ў шоку». Беларуска перабралася ў Ісландыю і распавяла, як там жывецца