Загінулых на заводзе ў Светлагорску да гэтай пары не пахавалі

Дагэтуль сваякі не маюць магчымасці пахаваць сваіх родных, бо іх парэшткі ўсё яшчэ знаходзяць пад заваламі, як паведамляе «Гомельская Вясна». 

05.07.2023 / 11:05

Крыніца паведаміла, што на цэлюлозна-кардонным камбінаце да гэтага моманту разбіраюць завалы пасля выбуху і знаходзяць парэшткі загінулых. Усё, што знаходзяць, адвозяць у Мінск, каб праз генетычную экспертызу даведацца, каму належаць парэшткі. 

Аварыя на прадпрыемстве адбылася 7 чэрвеня прыкладна а 15:30.

У той дзень, калі здарыўся выбух, на змене працавалі 15 чалавек. Трагедыя здарылася акурат у перазменку.

Незадоўга да выбуху работнікі выйшлі з цэху, а трое з іх затрымаліся. Віктар Раманькоў, Міхаіл Шаціца, Алег Кацуба загінулі

Nashaniva.com