«ПСЖ» развітаўся з галоўным трэнерам. Яго раней абвінавацілі ў расізме
«Пары Сен-Жэрмен» праінфармаваў Крыстофа Галцье пра рашэнне скасаваць кантракт.
05.07.2023 / 12:54
Крыстоф Галцье. Фота Tim Clayton / Getty Images
«Клуб хацеў бы аддаць належнае яго прафесіяналізму і мэтанакіраванасці, якія дапамаглі «чырвона-белым» выйграць гістарычны 11-ы тытул чэмпіёна Францыі», — гаворыцца ў заяве клуба ў інстаграме.
Галцье ўзначаліў «ПСЖ» у мінулым годзе. Ён здолеў прывесці клуб да чэмпіёнства, але парыжане вылецелі ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў, саступіўшы «Баварыі». Мяркуецца, што «ПСЖ» цяпер узначаліць іспанскі спецыяліст Луіс Энрыке.
У мінулую пятніцу Галцье і яго сын былі затрыманыя на 24 гадзіны па справе, калі той быў трэнерам «Ніцы».
Прычына арышту футбольнага спецыяліста ў справе аб расавай дыскрымінацыі, пра якую стала вядома некалькі месяцаў таму пасля ўцечкі з пошты Жульена Фурнье, экс-дырэктара «Ніцы». У пісьмах Фурнье казаў пра размовы з Галцье, у якіх той скардзіўся на колькасць «чорных і мусульман» у камандзе.
Суд пройдзе 15 снежня. Трэнеру пагражае да трох гадоў турмы і штраф 45 тысяч еўра.
Чытайце таксама:
Яшчэ адна зорка сусветнага футбола перабіраецца ў Саудаўскую Аравію
Неймара аштрафавалі на 5 мільёнаў даляраў. І гэта не звязана з футболам