Эдуарду Бабарыку не залічылі ў агульны тэрмін паўтара года ўтрымання пад вартай

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ да 14 снежня 2021 года.

05.07.2023 / 17:02

Эдуард Бабарыка на судзе

Якраз тады Эдуард стаў падазраваным па новай крымінальнай справе, па якой яго сёння асудзілі. Да гэтага яго ўтрымлівалі максімальныя 18 месяцаў паводле ч. 2 арт. 243 КК («Ухіленне ад выплаты падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры»).

Акрамя гэтага, ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў) на судзе перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Сёння суддзя Мінскага абласнога суда Уладзімір Арэшка прысудзіў Эдуарда Бабарыку да 8 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Пракурор Аляксандр Кароль прасіў 10 гадоў.

Чытайце таксама:

У Фаніпалі чарговыя хапуны за жнівеньскія пратэсты 2020 года — праваабаронцы

Пінчуку далі два гады «хіміі» за каментар пра Лукашэнку пад допісам пра завышаныя цэны на лекі

«За год мы так і не даведаліся, за што канкрэтна была асуджаная Каця Андрэева»

Nashaniva.com