Беларусам з дазволам на жыхарства ў Польшчы спрасцілі атрыманне польскіх праязных дакументаў

Беларусы, якія жывуць у Польшчы на падставе дазволу на жыхарства, змогуць атрымаць польскія праязныя дакументы для іншаземца бясплатна. Гэта вынікае са зменаў у заканадаўства, якія ўступілі ў сілу з 1 ліпеня 2023 года, як паведамляе «Радыё Свабода».

05.07.2023 / 22:49

Цяпер беларускіх грамадзян у Польшчы вызваляюць ад аплаты за выдачу польскага праязнога дакумента для іншаземца (цяпер яго кошт складае 350 злотых, гэта прыкладна 85 даляраў) у адпаведнасці з «Пастановай міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі ад 28 чэрвеня 2023 года аб грамадзянстве».

Адмена аплаты не абмежаваная нейкім тэрмінам і будзе актуальнай да таго часу, пакуль дзейнічае згаданая вышэй пастанова. Калі хтосьці падаў заяву і зрабіў аплату, але дакумент не зрабілі да 1 ліпеня, грошы яму вернуць.

Асноўныя змены:

Польскі праязны дакумент замяняе пашпарт пры падарожжах у іншыя краіны.

Чытайце таксама:

«Памежнік сказаў, што я магу вярнуцца да 31 ліпеня, але ўсё пайшло не так». Беларуса з працягнутай візай не пускалі ў Польшчу

У парламенце Літвы не бачаць патрэбы пашыраць санкцыі супраць беларусаў

Тысячам беларусаў у Польшчы давядзецца легалізавацца паўторна — у іх усяго месяц

Nashaniva.com