Беларус Віталь Тысеў, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі, зноў просіць дапамогі
Гісторыя жыхара Стоўбцаў Віталя Тысева, які мусіў з-за палітычнага пераследу пакінуць радзіму і цяпер жыве ў Польшчы з цяжкай хваробай, у сакавіку не пакінула абыякавымі многіх беларусаў. Віталю тады хутка сабралі на аперацыю амаль 20 тысяч еўра, аднак польская клініка ў апошні момант адмовілася яе рабіць.
06.07.2023 / 20:20
Цяпер для мужчыны знайшлі нямецкую клініку, але аперацыя там каштуе куды больш — 55 100 еўра.
Калі ў найбліжэйшыя тыдні Віталю не зробяць аперацыю, яго можа паралізаваць.
Дапамагчы мужчыну можна па гэтай спасылцы, там жа ўся яго гісторыя.
Чытайце таксама:
Беларусу, якому пагражае параліч пасля збіцця сілавікамі ў 2020-м, сабралі больш за 65 тысяч злотых