Узброеныя cілы Беларусі гатовыя пераняць найбагацейшы досвед ПВК «Вагнер» — Мінабароны

Памочнік міністра абароны Беларусі Леанід Касінскі таксама расказаў, чаму могуць навучыцца байцы ПВК у беларускай арміі.

08.07.2023 / 11:04

Леанід Касінскі. Фота: «Гродзенская праўда»

Узброеныя сілы Беларусі гатовыя пераняць найбагацейшы досвед ПВК «Вагнер». Пра гэта замежным журналістам заявіў памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы ва Узброеных сілах — начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Мінабароны Леанід Касінскі, як паведамляе БелТА.

«Мы гатовыя і з задавальненнем пяроймем найбагацейшы досвед вядзення баявых дзеянняў і тактычныя прыёмы. Гэты досвед мы з задавальненнем прымем на ўзбраенне ў беларускім войску», — сказаў Леанід Касінскі, адказваючы на пытанне журналіста, як Узброеным сілам Беларусі можа спатрэбіцца досвед ПВК «Вагнер».

Леанід Касінскі таксама дадаў, чаму могуць навучыцца байцы ПВК ва Узброеных сіл Беларусі. «Вучыцца трэба заўсёды. Калі звярнуцца да гісторыі, то адзін з савецкіх военачальнікаў казаў, што вайна — гэта экзамен для кожнага вайскоўца. Да яго трэба рыхтавацца ўсё жыццё, але гэты экзамен, можа быць, і не прыйдзецца здаваць. І любы вайсковец павінен вучыцца, пераймаць досвед у сваіх ворагаў і сяброў. І з гэтага досведу трэба рабіць высновы, каб усё найлепшае ўзяць сабе на ўзбраенне», — падкрэсліў ён.

***

Пасля мяцяжу «вагнераўцаў», які пачаўся ўвечары 23 чэрвеня і які ўвечары наступнага дня Прыгожын сам вырашыў спыніць, Пуцін прапаванаў яму і наймітам пераехаць у Беларусь. Перамовы з Прыгожыным пра «перамір'е» вёў тады ў тым ліку Лукашэнка.

У канцы чэрвеня пад Асіповічамі пачалі аднаўляць закінуты вайсковы гарадок і ставіць там палаткі. Меркавалася, што туды могуць пераехаць «вагнераўцы».

Чытайце таксама:

Для Лукашэнкі не вельмі бяспечна даваць прытулак «вагнераўцам» у Беларусі — экс-кіраўнік МЗС Літвы

Каля 200 вагнераўцаў ужо могуць знаходзіцца ў Беларусі — «Беларускі Гаюн»

Лукашэнка распавёў, дзе ПВК «Вагнер» і Прыгожын

Nashaniva.com