Фінскі міністр зайграў «Чырвоную каліну» на віяланчэлі

Міністр урада Фінляндыі Андэрс Адлеркройц, які па-за працай яшчэ і музыкант, да 500 дзён поўнамаштабнай вайны падрыхтаваў відэа, дзе выконвае на віяланчэлі «Чырвоную каліну» ў памяць аб загінулых за свабоду Украіны.

10.07.2023 / 14:01

Адлеркройц — прадстаўнік Шведскай народнай партыі, у новым урадзе Петэры Орпа ён атрымаў партфель міністра па справах Еўропы і ўласнасці. Па-за працай ён таксама захапляецца музыкай і грае на віяланчэлі.

500 days of unprovoked aggression, countless war crimes, lost futures - but also of encouraging success. Ukraine fights for its independence, but also for Europe’s.

Finland stands by you, today and tomorrow.

В пам'ять про тих, хто віддав своє життя за свободу. pic.twitter.com/P5D9WpPH39

— Anders Adlercreutz (@adleande) July 9, 2023

Запіс музычнага фрагмента суправаджае відэарад, дзе чаргуюцца кадры выканання песні і кадры з Украіны.

У прыпеве Адлеркройц выкарыстаў варыяцыю мелодыі, папулярызаваную салістам «Бумбокса» Андрэем Хлыўнюком у пачатку поўнамаштабнага ўварвання, якая цяпер шырока распаўсюджаная побач з традыцыйнай, піша «Украінская праўда».

«У памяць аб тых, хто аддаў сваё жыццё за свабоду», — падпісаў міністр.

Nashaniva.com