Лукашэнка плача і кашмарыць чыноўнікаў / Памёр легендарны бізнэсмен / Мільянер Чыж судзіцца з сынам. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 10 ліпеня
Якімі навінамі адзначыўся панядзелак, 10 ліпеня? Глядзіце ў нашым відэа і не забывайцеся лайкаць, каментаваць ды падпісвацца!
10.07.2023 / 20:30
Навастворанае аб’яднанне былых сілавікоў «Белпол» сцвярджае: яны ведаюць, дзе цяпер знаходзіцца Віктар Бабарыка.
Памёр стваральнік кампаніі «Таір».
Свята са слязамі на вачах: Лукашэнка расчуліўся ад кампліментаў у Александрыі. Ён глядзеў канцэрт з малодшым сынам Колем і шпіцам Умкам, а потым паехаў у Магілёў: выгаворваць чыноўнікам і распавядаць рабочым пра «варожы даляр».
Загадкавыя трагедыі ў Кобрыне і Бабруйску: загінулі міліцыянт і зняволены.
Пагоня ў Слуцку.
Нягеглы спіс злачынцаў ад Генпракуратуры.
Аляксандр Саладуха на экспарт і гоначны балід з трактара, які не едзе.
Былы сябар Лукашэнкі Юрый Чыж судзіцца са сваім сынам.
Падрябязнасці ў новым відэа «Нашай Нівы».
Чытайце таксама: