На Падляшшы ў пятніцу пачынаецца трэці Фестываль абуджаных Тutaka

Фэст ладзіць аднайменная беластоцкая фундацыя на пляцоўцы, дзе з 1990 года праходзіла знакамітае «Басовішча», ва ўрочышчы Борык каля Гарадка Падляшскага ваяводства Польшчы, як піша Budzma. 

13.07.2023 / 12:13

Што чакае гасцей фэсту 14 і 15 ліпеня?

Усебеларускі пікнік — можна прыехаць з намётам, спыніцца ў маляўнічым лесе і адпачываць на возеры.

Музычны і тэатральны фестываль — 2 дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх музыкаў на вялікай сцэне (лайнап будзе агучаны неўзабаве), спектаклі для дзяцей і дарослых.

Сямейны адпачынак — майстар-класы, чытанні, гульні, заняткі для ўсёй сям’і.

Бізнэс-канфэрэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнэсменаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўрасаюзе.

Кірмаш — беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў.

Выстава беларускіх ініцыятыў — магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі.

А яшчэ — гэта вольныя пляцоўкі для тых, хто жадае паказаць сябе, анлайн-трансляцыя на ўвесь свет, сустрэчы, знаёмствы, энергія і супольнасць!

Сустрэчы з беларускімі зоркамі:

Маргарытай Ляўчук, Крысцінай Дробыш, Маляванычам, Андрэем Саўчанкам, Кацяй Сныцінай і іншымі.

Адна з запланаваных падзей — сустрэча з Святланай Ціханоўскай

Зайграюць:

Поўная праграма двух дзён фэсту — тут.

«Фэст абуджаных Тutaka бачым такой прасторай, дзе можна даведацца, што новага адбываецца ў сучаснай беларускай культуры. Каб можна было гаварыць увогуле пра далучэнні да мастацтваў — да тэатру, літаратуры, да ўсяго», — так вызначыў мэты праекта кіраўнік фонду Павел Станкевіч у інтэрв’ю Budzma.org.

Нагадаем, зусім нядаўна прайшоў яшчэ адзін вядомы фэст ад фундацыі Тutaka — Soncahraj.

Nashaniva.com