За некалькі тыдняў да смерці Алеся Пушкіна выключылі з Саюза мастакоў

Палітзняволенага мастака Алеся Пушкіна, які памёр у няволі, і яшчэ 9 сяброў выключылі з Беларускага саюза мастакоў па рашэнні рады арганізацыі. Афіцыйныя прычыны выключэння розныя, а неафіцыйныя — нелаяльнасць да ўладаў і апазіцыйныя погляды, як расказалі «Нашай Ніве» крыніцы.

13.07.2023 / 12:41

Апошняе прыжыццёвае фота Алеся Пушкіна, зробленае ў судзе 30 сакавіка 2022 года

Пад «зачыстку» ў Беларускім саюзе мастакоў трапіў і дызайнер Уладзімір Цэслер, пра што мы пісалі нядаўна.

Алесь Пушкін пра сваё выключэнне, найхутчэй, так і не даведаўся: лісты да палітвязня ў гродзенскую турму апошнім часам практычна не даходзілі, і зваротнай сувязі з ім не было цягам больш як двух месяцаў.

У сакавіку 2022 года мастак быў асуджаны да 5 гадоў калоніі строгага рэжыму. Адбываць пакаранне яго накіравалі ў папраўчую калонію ў Івацэвічах. Адміністрацыя ПК-22 ініцыявала перавод Алеся Пушкіна ў турму нібыта за сістэматычныя парушэнні рэжыму ўтрымання. Па рашэнні суда мастака перавялі ў гродзенскую турму № 1, дзе ён мусіў правесці паўтара года. 

Уночы з 10 на 11 ліпеня яго прывезлі з турмы ў рэанімацыю гродзенскага шпіталя ў непрытомным стане. Там ён, па неафіцыйнай інфармацыі, сканаў ад наступстваў прабадной язвы страўніка: падчас аперацыі ў яго спынілася сэрца.

Сёння яго хаваюць на малой радзіме — у вёсцы Бобр Крупскага раёна.

Чытайце таксама:

Алесь Пушкін: хто гэты геніяльны мастак і палітвязень, што згінуў у зняволенні

У труну паклалі капялюш. У Бабры праходзіць развітанне з Алесем Пушкіным

«Нябачныя» сведкі справы Алеся Пушкіна. Хто данёс на мастака

«Шанцаў на выратаванне не было». Падрабязнасці смерці мастака Алеся Пушкіна

«А теперь давайте еще раз, на нормальном языке». Што адбывалася з Алесем Пушкіным за кратамі

Nashaniva.com