Беларусам тэлефануюць з расійскіх нумароў з сацыялагічнымі апытаннямі. Чым цікавяцца?

Чытачы паведамілі «Нашай Ніве» пра хвалю сацыялагічных апытанняў з расійскіх нумароў. У беларусаў, якія ўнутры краіны, цікавяцца стаўленнем да ваенных дзеянняў ва Украіне і магчымага ўзброенага паўстання ў Беларусі.

13.07.2023 / 13:47

Такія тэлефанаванні былі некалькі тыдняў таму.

«Назваліся нейкім расійскім сацыялагічным цэнтрам. Сказалі, што праводзяць даследаванне сярод беларусаў на прадмет іх стаўлення да актуальных палітычных падзей у рэгіёне. Сувязь была дрэнная, і на фоне было чуваць вельмі шмат тэлефонных размоў — мяркую, што на гэтую тэму», — дзеліцца жыхарка аднаго з абласных цэнтраў.

Беларуска вырашыла адказаць на пытанні, каб у ініцыятараў апытання было больш негатыўных водгукаў і «каб не думалі, што ў Беларусі ёсць падтрымка дзеянняў Расіі».

«Мяркую, на аснове гэтых даследаванняў яны будуць вызначаць сваю палітыку ў дачыненні да нашай краіны».

Жанчына запомніла і пазначыла пытанні, якія ёй задавалі. Спачатку стандартна запыталі пра ўзрост і рэгіён пражывання, а пасля пайшлі закрытыя пытанні з магчымымі адказамі «так» ці «не» або з прапанаванымі варыянтамі адказаў. Прыводзім іх:

У канцы ў беларускі спыталі, на якой мове яна размаўляе дома і да якой нацыянальнасці належыць.

Тое, што праводзіцца апытанне, пацвердзілі нам яшчэ некалькі жыхароў Беларусі. Частка пытанняў супадае з тымі, пра якія расказвалася вышэй. Але ж некаторыя гучаць іначай:

Што за расійская арганізацыя праводзіць апытанне, нашы чытачы адказаць не змаглі. Адны не памятаюць, а іншыя кажуць, што на тым баку проваду дакладна не назваліся.

«Сказалі, што тэлефануюць з Масквы і робяць сацыялагічнае апытанне беларусаў», — згадаў адзін з чытачоў.

Наколькі вядома «Нашай Ніве», беларускія незалежныя ініцыятывы, якія таксама рэгулярна праводзяць сацыялагічныя апытанні, да гэтага апытання дачынення не маюць. Магчыма, грамадскую думку вывучалі расійскія дзяржаўныя сацыялагічныя агенцтвы, напрыклад ВЦІОМ.

Nashaniva.com