Міжнародны алімпійскі камітэт не запросіць Беларусь і Расію на Алімпіяду-2024 ва ўстаноўленую дату 26 ліпеня
Пастанова прынятая ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі МАК у дачыненні да расійскага і беларускага спорту праз канфлікт ва Украіне.
13.07.2023 / 15:54
Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) 26 ліпеня разашле запрашэнні на Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы 203 Нацыянальным алімпійскім камітэтам (НАК), алімпійскі камітэт Расіі і НАК Беларусі не ўвайшлі ў гэты пералік, пра гэта ў чацвер паведаміла прэс-служба МАК, як піша ТАСС.
Такая пастанова прынятая ў сувязі з санкцыямі, уведзенымі МАК у дачыненні да расійскага і беларускага спорту праз канфлікт ва Украіне.
У МАК падкрэслілі, што канчатковая пастанова пра допуск расійскіх і беларускіх спартоўцаў будзе прынятая арганізацыяй «у адпаведны час».
26 ліпеня 2024 года павінна пачацца Летняя алімпіяда ў Парыжы.
Што азначае рашэнне МАК, будзе ўдакладнена.