Гродзенец у адным і тым жа гаражы фарбаваў машыны і вырошчваў марыхуану
У Гродне затрымалі мясцовага жыхара, які вырошчваў у гаражы наркатычныя расліны, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.
14.07.2023 / 17:25
Пэўны час таму 41-гадовы жыхар Гродна арандаваў гараж, дзе займаўся фарбаваннем аўтамабіляў. А заднюю частку гэтага памяшкання ён закрыў ад чужых вачэй і падрыхтаваў там месца для вырошчвання наркатычных раслін.
Мужчына збудаваў боксы, правёў у памяшканне вентыляцыю, усталяваў клімат-кантроль і набыў у наркамаркеце насенне марыхуаны. Пасадзіўшы расліну, ён даглядаў яе і збіраў ураджай.
Нейкім чынам пра гэта стала вядома аператыўнікам наркакантролю УУС, і мужчына быў затрыманы. У яго гаражы выяўлена некалькі гаршкоў марыхуаны і 13 грамаў гатовай прадукцыі.
Было ўстаноўлена, што падазраваны займаўся гэтай дзейнасцю з сакавіка бягучага года. Паводле яго слоў, наркотык мужчына вырошчваў для асабістага выкарыстання.
Чытайце таксама:
У Смаргонскім раёне на вачах унука патануў дзядуля