Юрый Антонаў на «Славянскім базары» пажадаў здароўя Лукашэнку, але падвяло яно яго самога
На афіцыёзным «Славянскім базары ў Віцебску», які праходзіць гэтымі днямі, 78-гадовага ветэрана яшчэ савецкай эстрады Юрыя Антонава давялося вывозіць са сцэны разам з раялем, паведамляюць расійскія медыя.
15.07.2023 / 21:09
Юрый Антонаў выступае ў Віцебску. Фота: mk.ru
Выступленне Антонава на сцэне ў Віцебску не было заяўлена ў праграме і стала, як паведамляецца, нечаканасцю. Яму шмат гадоў дакучаюць болі ў назе, таму ён цяпер рэдка бывае нават у Маскве, сядзіць увесь час у загарадным доме.
Гэтым разам, аднак, лукашэнкаўцам нечым яго ўдалося завабіць, бо Антонаў усё ж выйшаў на сцэну фестывалю, прычым нават без дапамогі кія. Найперш ён пажадаў поспехаў і здароўя прысутнаму ў зале Лукашэнку, пасля сеў за белы раяль і выканаў некалькі сваіх найбольш папулярных хітоў. А вось сысці са сцэны самастойна ўжо не змог.
Відаць, ногі артысту пасля нагрузкі ўжо кепска служылі, таму яго давялося разам з раялем перавезці на край сцэны. Толькі там ён здолеў выйсці з-за інструмента і пайсці за кулісы.
Чытайце таксама:
«Не крыўдзіце яго проста без прычыны». Нявестка Лукашэнкі прысвяціла яму новую песню