Жыхару Ліды прызначылі 10 сутак арышту за рэпост у Telegram у 2020 годзе
13 ліпеня на працы быў затрыманы 36-гадовы жыхар Ліды Сяргей Сарока.
16.07.2023 / 10:16
Як паведамляе @lida_grab_court, 14 ліпеня адбыўся суд па адміністрацыйнай справе.
Сяргею прызначылі 10 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за рэпосты ў Telegram у 2020 годзе.