Жанчыну ў Мінскім раёне забіў трымер
Электрычная каса, якая біла токам, прывяла да смерці 58-гадовай жанчыны ў Мінскім раёне, паведамляе Следчы камітэт.
16.07.2023 / 14:16
Скрын відэа СК
Трагедыя здарылася днём 14 ліпеня. Пенсіянерка касіла траву на сваім участку. Праз некалькі хвілін дачка заўважыла, што яна ляжыць без прытомнасці, і выклікала хуткую.
Медыкі канстатавалі смерць ад электратраўмы.
Са слоў дачкі загінулай, электрычная каса раней «біла» токам, але жанчына працягвала ёй карыстацца.