Расія другі раз за суткі ўдарыла па Харкаве, ёсць пацярпелыя

Расійскія войскі ў нядзелю ўвечары нанеслі ўдары па Харкаве, вядома пра чацвярых пацярпелых.

16.07.2023 / 19:54

Харкаў. Фота Getty Images

«Акупанты нанеслі ўдары па Харкаве. Профільныя службы выехалі на месцы выклікаў. Інфармацыя пра разбурэнні і пацярпелых удакладняецца», — паведаміў старшыня Харкаўскай абласной адміністрацыі Алег Сінягубаў.

Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што папярэдне ёсць пападанні ў Аснавянскім раёне.

Пазней Сінягубаў пацвердзіў, што акупанты нанеслі ўдары па Аснавянскім раёне Харкава. Паводле папярэдніх звестак, ёсць чацвёра пацярпелых.

На месцы ўдараў пачаўся пажар.

Напярэдадні ў ноч на 16 ліпеня расійскія вайскоўцы абстралялі Харкаў ракетамі С-300, былі нязначныя разбурэнні, але без пацярпелых.

Чытайце таксама:

У Луганску прагрымелі выбухі. Расіяне заяўляюць пра выкарыстанне касетных боепрыпасаў

Украінскія войскі вызвалілі сяло Старамаёрскае Данецкай вобласці. Вось што гэта значыць

Расіяне замініравалі тэрыторыі глыбінёй да 15 км. Якія цяжкасці размініравання пераадольваюць украінцы падчас контрнаступу

Nashaniva.com