У Мінску судзяць жыхара Чыжоўкі, яму пагражае да 12 гадоў калоніі

З 10 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе ідзе працэс над 34-гадовым палітзняволеным жыхаром Чыжоўкі Яўгенам Верхаводкіным. Яму змянілі абвінавачванне, і цяпер мужчыну пагражае куды большы тэрмін, піша «Вясна».

17.07.2023 / 17:36

Яўгена Верхаводкіна затрымалі падчас «хапуна» ў Чыжоўцы ў снежні 2022 года і змясцілі пад варту паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (удзел у акцыях пратэсту).

Але цяпер яго судзяць за «заклікі да санкцыяў» (ч. 3 арт. 361 КК) і «стварэнне экстрэміскага фармавання ці ўдзел ў ім» (ч. 1 арт. 361-1 КК). Паводле гэтых артыкулаў Яўгену прагражае да 12 гадоў калоніі.

Справу мінчука разглядае сумнавядомая суддзя Анжэла Касцюкевіч, якая да нядаўняга часу працавала ў судзе Заводскага раёна Мінска — у раёне, дзе жыве Яўген.

Вядома, што ў яго няма блізкіх сваякоў, таму чалавек мае патрэбу ў падтрымцы.

Чытайце таксама:

З апошняга курса ўніверсітэта адлічылі студэнтку, у дыпломнай рабоце якой былі «экстрэмісцкія» крыніцы

У Мінску затрымалі журналіста Ігара Карнея

«Беларусь спрабуюць знішчыць і растаптаць» — жонка Бяляцкага

Nashaniva.com