У Старых Дарогах аднагадовы хлопчык выпаў з акна чацвёртага паверха і загінуў

Трагедыя ў маладой сям'і здарылася 17 ліпеня.

18.07.2023 / 09:12

Скрыншот відэа

Ад спёкі бацькі адчынілі насцеж акно на кухні, а самі пачалі займацца хатнімі справамі. Мама мыла адзенне і не заўважыла, што сын знік з яе поля зроку, піша СК.

Дзіця залезла на канапу, што стаяла ля падаконніка, і выпала з адчыненага акна.

Мужчына, які праходзіў міма, убачыў хлопчыка на зямлі без прытомнасці і выклікаў хуткую.

Дзіця з цяжкімі траўмамі шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы, але, на жаль, выратаваць яго не ўдалося.

Nashaniva.com