«Наконт імя ў нас шмат варыянтаў». Б'ёрндален распавёў пра нараджэнне другой дачкі ў Мінску
Напярэдадні стала вядома, што ў Дар'і Домрачавай і Уле-Эйнара Б'ёрндалена нарадзілася другая дачка. Роды праходзілі ў Мінску, куды экс-біятланісты прыехалі ў адпачынак.
18.07.2023 / 11:03
Фота: сацсеткі
«Мы вельмі задаволеныя. Ксенія (першая дачка. — НН) з нецярпеннем чакае сустрэчы з малой. Імя пакуль не абралі. Гэта складана. Цягам некалькіх дзён прыдумаем, у нас шмат варыянтаў», — сказаў Б'ёрндален TV2.
Старэйшая дачка Домрачавай і Б'ёрндалена Ксенія нарадзілася 1 кастрычніка 2016 года.
Чытайце таксама:
Пяць гадоў найгучнейшаму беларускаму золату ў біятлоне. Дзе цяпер тыя, хто яго здабыў