Шоўмен Яўген Булка зрабіў аперацыю на носе

Беларускі шоўмен Яўген Булка больш за год жыве ў Ізраілі. У інстаграме ён расказаў пра аперацыю, якую перанёс, а таксама падзяліўся, дзе цяпер працуе.

20.07.2023 / 09:43

Фота: сацсеткі Яўгена Булкі

Яўген тлумачыць, што да аперацыі па выпраўленні перагародкі носа ў яго даўно былі паказанні дактароў.

«А гады тры як толькі восень і зіма — нос у мяне закладвала на паўгода, сасудзістая рэакцыя, практычна не было прасвету», — тлумачыць ён у сторыз, чаму ў выніку рашыўся выправіць перагародку.

Аперацыю ён зрабіў учора ў прыватным медцэнтры пластычнай хірургіі, дзе працуе санітарам.

«У мяне добрая медыцынская страхоўка, яна пакрыла практычна ўсе расходы, я заплаціў сваіх толькі 80 даляраў», — дзеліцца Яўген Булка.

Яго ўжо адпусцілі з бальніцы дадому.

У Ізраіль вядомы шоўмен пераехаў вясной 2022 года.

«На пачатку яшчэ спрабаваў трымацца, аднак уключэнне ў сумна вядомыя спісы фактычна наклала забарону на прафесію, на афіцыйнае працаўладкаванне. Таму трэба было шукаць розныя спосабы элементарна выжываць ды забяспечваць сям'ю. Перабралі, падаецца, усё відавочнае ды легальнае — і прыйшлі да высновы, што трэба радыкальна мяняць месца жыхарства», — расказваў ён у ранейшым інтэрв'ю.

Чытайце таксама:

«Уключэнне ў сумна вядомыя спісы наклала забарону на прафесію». Шоўмен Яўген Булка з'ехаў у Ізраіль і расказвае пра сваю эміграцыю

За год у Ізраіль з'ехала амаль 1300 беларусаў. Чаму яны туды перабіраюцца і за што жывуць?

Беларускі дызайнер распавёў, як радыкальна змяніў сябе: зрабіў зубы і нос, павялічыў рост, перасадзіў валасы

Сямён Цыбульскі