УСУ пачалі выкарыстоўцаць касетныя боепрыпасы — Washington Post
Неназваны ўкраінскі чыноўнік паведаміў амерыканскаму выданню The Washington Post, што ўкраінскія ўзброеныя сілы ўжо пачалі прымяняць супраць расійскіх захопнікаў касетныя боепрыпасы, перададзеныя ЗША.
20.07.2023 / 15:51
Фота: AP / Photo Libkos
Чыноўнік заявіў, што боепрыпасы былі выпушчаныя па расійскіх пазіцыях, каб разбурыць траншэі, якія запавольваюць рух украінскіх сіл.
Перад гэтым камандуючы Сухапутных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі паведаміў, што амерыканскія касетныя боепрыпасы ўжо прыбылі ва Украіну і неўзабаве будуць гатовыя да выкарыстання. Іх планавалі выкарыстоўваць у Бахмуце.