Кнігі на беларускай мове цяпер у продажы ў Нью-Ёрку 

Беларуская інтэрнэт-кнігарня ў ЗША «Літарка» рада паведаміць аб магчымасці набыць кнігі на беларускай мове ў кнігарні Hudson Valley Books for Humanity, размешчанай па адрасе 67 Central Ave, Ossining NY. 

21.07.2023 / 09:47

 

У дадатак да магчымасці замовіць кнігі праз інтэрнэт-краму www.litarka.com беларускія кнігі можна няспешна пагартаць, седзячы ва ўтульным фатэлі ў кнігарні Hudson Valley Books for Humanity. Кнігарня знаходзіцца ў гістарычным цэнтры гарадка Асінінг, у якім штогод ладзіцца беларускае свята гукання вясны. Гарадок знаходзіцца на беразе Гудзона на шляху да папулярнага прагулачнага маршрута Breakneck Ridge і Кратонскай Дамбы. Да яго вядзе ад вакзалу Grand Central самая маляўнічая ветка электрычкі Metro North — Hudson Line.

Гэтая кнігарня з’яўляецца адзіным пунктам, дзе можна паглядзець і набыць папяровыя беларускія кнігі ў Нью-Ёркскай агламерацыі. Цяпер у кнігарні можна набыць творы Андруся Горвата, Уладзіміра Арлова і Андрэя Скурко.

Hudson Valley Books for Humanity разам з інтэрнэт-кнігарняй Літарка запрашаюць усіх наведаць кнігарню і занурыцца ў прыгажосць беларускай мовы. 

Nashaniva.com