Выйшаў на волю гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка
Ён цалкам адбыў тэрмін прызначанага пакарання.
21.07.2023 / 11:55
Леанід Судаленка, першае фота на волі. Фота: з яго фэйсбука
Леаніда Судаленку затрымалі 18 студзеня 2021 года па дарозе на працу.
Яго абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзілі на тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Леанід кіраваў гомельскім аддзяленнем праваабарончага цэнтра «Вясна» (быў ліквідаваны ўладамі) і дапамагаў пісаць скаргі затрыманым падчас акцый пратэсту, а таксама займаўся абаронаю ў судах рабочых, чые правы парушалі працадаўцы. Фактычна за гэта ён і апынуўся за кратамі, піша «Вясна».