«Штадлер Мінск» адмовіўся пастаўляць цягнікі для сталічнага метро
«Санкцыйны ціск калектыўнага Захаду» не дазваляе сумеснаму прадпрыемству забяспечыць сталічную падземку рухомымі складамі.
21.07.2023 / 15:39
Фота: Мінск-навіны
Пра гэта распавяла намесніца старшыні Мінгарвыканкама Надзея Лазарэвіч на сустрэчы з працоўным калектывам метрапалітэна на тэрыторыі электрадэпо «Магілёўскае», пішуць «Мінск-Навіны».
Надзея Лазарэвіч распавяла аўдыторыі пра тое, якія «тытанічныя высілкі» ўрад і Лукашэнка робяць для мінімізацыі санкцыйнага ціску «калектыўнага Захаду» на эканоміку. Закрануў ён, дарэчы, і сталічны метрапалітэн: праз адмову сумеснага прадпрыемства «Штадлер Мінск» вырабляць для яго рухомы склад, Беларусь вымушана была закупляць новыя электрацягнікі ў Расіі.