На AliExpress увялі ПДВ у 20% на замовы з Беларусі
Пачынаючы з учорашняга дня беларускія карыстальнікі, якія робяць заказы на AliExpress, сталі заўважаць у інфармацыі пра замову з'яўленне радка аб падатку на дадатковую вартасць (ПДВ) у 20%. Адпаведна вырасла і цана, піша mogilev.online.
21.07.2023 / 16:04
З пытаннямі аб тым, што адбываецца, карыстальнікі звярнуліся ў падтрымку маркетплэйсу і ў спецыялізаваныя паблікі. У падтрымцы Ali пацвердзілі ўвядзенне ПДВ і растлумачылі гэта «апошнімі зменамі ў падатковым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь».
«ПДВ аплачваецца пакупніком. З'яўленне падатку на дадатковую вартасць абумоўлена зменамі ў падатковым заканадаўстве, якіх раней не было», — падкрэслілі ў службе падтрымкі.
Больш падрабязны каментар на гэты конт даў спецыялізаваны паблік «АліЭкспрэс Беларусь».
«У канцы 2021 года былі прынятыя папраўкі ў дзейны Падатковы кодэкс Беларусі, якія прадугледжваюць абавязковую выплату замежнымі інтэрнэт-крамамі ПДВ 20%. З дапамогай гэтай меры беларускія ўлады хочуць зраўнаваць умовы працы маркетплэйсаў з мясцовымі крамамі, якія часта не могуць прапанаваць такую ж нізкую цану, як на расійскіх сайтах», — гаворыцца ў паведамленні.
Чытайце таксама:
Aliexpress заблакаваў продаж дронаў для кліентаў з Расіі
Ад макароны да арэхаў: у інтэрнэт-краме «Белпошты» з'явіліся прадукты
Адкрылася першая крама з сеткі, якую прэзентуюць як аналаг польскай «Жабкі»