Шклоў і Жодзіна ў наступным годзе цалкам перавядуць на электробусы — Галоўчанка
Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка паабяцаў, што пасля рэалізацыі пілотных праектаў гарады Жодзіна і Шклоў пяройдуць да канца 2024 года на электрычны грамадскі транспарт, паведаміла БелТА.
22.07.2023 / 21:06
Раман Галоўчанка разглядае электробус на «Белкамунмашы». Фота: прэс-служба ўрада
«Пакуль комплекснай стратэгіі па іншых гарадах няма, таму што мы павінны ацаніць эфект хоць бы па выніках першага года эксплуатацыі», — сказаў Галоўчанка.
Ён адзначыў, што мала таго што ў Беларусі ёсць два паўнавартасныя серыйныя вытворцы электратранспарту, МАЗ і «Белкамунмаш», дык створаны, маўляў, і ўласная школа, найвышэйшы ўзровень лакалізацыі, зарадная інфраструктура.
«Мы гатовыя да ўкаранення. Вядома, гэта нятанна. Але без такога скачка мы не пяройдзем да масавага ўкаранення электратранспарту», — заявіў чыноўнік.
Ён таксама паведаміў, што ў 2027—2028 гадах нібыта «кошт электробуса павінен зраўняцца з коштам аўтобуса на традыцыйным паліве».
Чытайце таксама:
У расійскіх аэрапортах нямецкія аўтобусы мяняюць на беларускія электробусы
Галоўчанка прапануе ствараць «Еўразійскі электробус». Але гэта можа быць і параход
МАЗ стварыў першы электробус: выглядае як зубр, з кандыцыянерам і USB-зарадкамі ФОТА