На Мінскім моры пранёсся моцны віхор, ёсць ахвяра і пацярпелыя
Сёння ўвечары ў Цэнтры паруснага спорту каля вёскі Зарэчча-1, што на Мінскім моры, назіралі моцны віхор, які знялі на відэа. У выніку яго былі ахвяра ды пацярпелыя.
22.07.2023 / 23:00
МНС Беларусі паведаміла, што ў выніку стыхійнага бедства адзін чалавек загінуў, двое пацярпелі. Гэта адбылося ў выніку падзення дрэваў.
Ратавальнікі дасталі з-пад дрэва загінулую дзяўчыну, цяпер яны працягваюць работы па абследаванні тэрыторыі і прыборцы паваленых дрэў.
Чытайце таксама:
Гідрамет: Смерчы для Беларусі з'ява рэдкая, але не анамальная
Cіноптыкі распавялі пра смерч, які абрынуўся на Шаркаўшчыну
Белчыгунка назвала ўчасткі, дзе беларусы часцей за ўсё трапляюць пад цягнік