У Барысаве высадзілі вялікую туевую алею, а яна ўся засохла ФОТАФАКТ
Каля 500 туй высадзілі на барысаўскай вуліцы Гагарына ў маі мінулага года. А цяпер, як паведамляе мясцовы тэлеграм-канал «Барысаў. Жодзіна. Крупкі», яны пазасыхалі, піша выданне Ex-press.by.
23.07.2023 / 00:10
Засохлыя туі на вуліцы Гагарына ў Барысаве, ліпень 2023-га
У маі мінулага года ў Барысаве на адлегласці каля 250 метраў уздоўж вуліцы Гагарына высадзілі 500 з лішнім туй. Пазней туевыя алеі з'явіліся і на іншых участках галоўнай магістралі горада.
Туевая алея ў Барысаве, май 2022-га
Калі гэтыя туі высаджвалі, то гараджане жартавалі, што Барысаў можа стаць горадам туй. Калі нехта, вядома, будзе даглядаць за саджанцамі.
Чытайце таксама:
У Барысаве з'явіўся міліцэйскі мурал на фоне калючага дроту ФОТАФАКТ
У Барысаве на вуліцы гарэў танк
Невядомы расіянін перадаў закінутую сядзібу вялікіх князёў Раманавых пад Барысавам фонду Талая