Навукоўца Юрыя Адамава асудзілі да трох гадоў калоніі за данаты

Такі прысуд вынесены 24 ліпеня ў Мінскім гарадскім судзе. Справу разглядзела суддзя Дзіна Кучук, піша «Вясна».

25.07.2023 / 10:40

Юрый Адамаў. Фота з сацсетак

Палітвязня прызналі вінаватым паводле арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). Бок абвінавачання падтрымаў пракурор Раман Бізюк.

Паводле праўладных СМІ, ён быў затрыманы за 24 ахвяраванні «BySol» і «ByHelp» на 1590 даляраў.

Юрый — удзельнік беларускай супольнасці за свабоднае праграмнае забеспячэнне, а таксама сустваральнік навукова-папулярнага самвыдата «Pamylka». Ён вучыўся тэарэтычнай фізіцы ў БДУ, пасля атрымаў PhD ва ўніверсітэце Уорыку (Англія) у кірунку «фізіка кандэнсаваных станаў». Ён рабіў Postdoctoral-даследаванні ў ЗША.

Nashaniva.com