БСБ Банк судзіцца з «Віталюрам» за даўгі
Эканамічны суд Мінска 27 ліпеня разгледзіць пазоў БСБ Банка да «Віталюра». Прадмет звароту — «невыкананне або неналежнае выкананне абавязанняў па дамовах факторынгу».
26.07.2023 / 15:38
Гаворка ідзе пра даўгі некалі буйной гандлёвай сеткі. Раней «Віталюр» перадаў «Санце» ўсе свае крамы і з гандлёвай сеткі ператварыўся ў кампанію па кіраванні нерухомай маёмасцю, нагадвае Blizko.by.
Гібелі рэтэйлера паспрыялі даўгі перад пастаўшчыкамі, якія ўзніклі за апошнія два гады. Усяго ў беларускія і расійскія суды падалі каля двух дзясяткаў пазоваў на кампанію. Часцей за ўсё яны задавальняліся часткова або цалкам.
Сам рэтэйлер выйграў суд супраць будаўнічай кампаніі «Тапас», якая павінна выплаціць больш за два мільёны рублёў. Але ўсе даўгі «Віталюра» гэта не пакрые.
Чытайце таксама:
На «Віталюр» падала ў суд кампанія экс-губернатара Прымор'я
«Віталюр» канчаткова завяршыў сваю працу
Прадстаўнікі сеткі «Санта» расказалі, што будзе з крамамі «Віталюр»