Сёння свята, якое адмяніў Лукашэнка
27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі абсалютнай большасцю галасоў, амаль аднагалосна, прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце.
27.07.2023 / 07:45
Святкаванне Дня Незалежнасці ў 1992 годзе. Фота: 90s.by
Беларусы пайшлі за прыкладам іншых рэспублік імперыі, а найперш — украінцаў, якія прынялі сваю дэкларацыю 16 ліпеня.
Дэкларацыя не змяніла рэальнага стану краіны як часткі СССР, але стварыла грунт для абвяшчэння незалежнасці ў 1991 годзе. Тады ў жніўні парламент надаў Дэкларацыі 1990 года статус канстытуцыйнага акта.
У многіх іншых краінах Еўропы даты прыняцця такіх актаў сталі дзяржаўнымі святамі — Днямі незалежнасці. У Беларусі 27 ліпеня было дзяржаўным святам, выхадным днём у 1991—1996 гадах, пакуль Аляксандр Лукашэнка не замяніў яго датай з савецкай гісторыі — 3 ліпеня.
У 1990-я і на пачатку 2000-х дату працягвалі святкаваць дэманстрацыямі ў сталіцы, аж пакуль улады не абмежавалі свабоду сходаў.