ДАІ пачынае масіраваную адпрацоўку дарог

З 27 ліпеня па 1 жніўня па ўсёй краіне запланаваны рэйды і масіраваная адпрацоўка аўтадарог.

27.07.2023 / 09:57

Фота: «Наша Ніва»

Дзяржаўтаінспекцыя правядзе мерапрыемствы з мэтай зніжэння траўматызму пры перавозцы пасажыраў, у першую чаргу дзяцей, а таксама з улікам магчымых у большасці рэгіёнаў няўстойлівых умоў надвор'я, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Паведамляецца, што ў прыярытэце будуць выяўленне і спыненне парушэнняў, якія з'яўляюцца асноўнымі прычынамі цяжкіх ДТЗ з удзелам асабістага і грамадскага транспарту: невыкананне хуткаснага рэжыму, правілаў абгону, праезду пешаходных пераходаў.

У фокусе ўвагі — кіроўцы сэрвісаў таксі і карыстальнікі каршэрынгу. Інспектары ДАІ прыменяць формы схаванага і змешанага кантролю, а таксама сродкі фота– і відэафіксацыі парушэнняў.

Таксама нарады ДПС будуць патруляваць тэрыторыі паблізу месцаў масавага адпачынку, пад асаблівы кантроль трапяць аб'екты гандлю, у першую чаргу тыя, што працуюць кругласутачна.

Nashaniva.com