Трэнер «Арыса»: Прабачце, я таксама беларус, мне горка, крыўдна за сваю краіну

Галоўны трэнер «Арыса» Аляксей Шпілеўскі пракаментаваў разгром БАТЭ (6:2) у першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў.

27.07.2023 / 10:52

Фота: ФК «Арыс»

«Добрая гульня, яна спадабалася людзям. Я вельмі задаволены сваёй камандай. Мы бачылі, што можам забіць шмат мячоў, але маглі шмат і прапусціць. Адправімся ў госці з перавагай.

Вельмі рады перамозе. Прабачце, я таксама беларус, мне горка, крыўдна за сваю краіну. Але сёння я трэнер «Арыса», і мы зрабілі ўсё што маглі, каб выйграць гэты матч.

Я не буду строга судзіць сваіх гульцоў, проста скажу ім дзякуй. БАТЭ я зычу ўсяго самага найлепшага.

Мы нясём адказнасць за ўвесь Кіпр. Я хачу сказаць заўзятарам: прыходзьце на стадыён, крычыце», — цытуе словы Шпілеўскага «Трыбуна».

Аляксей Шпілеўскі ў свой час трэніраваў брэсцкае «Дынама», казахстанскі «Кайрат», які прывёў да чэмпіёнства ў 2020 годзе, некалькі месяцаў трэніраваў клуб нямецкага другога дывізіёна «Эрцгэбіргэ». «Арыс» пад яго кіраўніцтвам упершыню стаў чэмпіёнам Кіпра.

Чытайце таксама:

«На матчы хадзіла 50 чалавек, а цяпер 4000». Як беларусы перарадзілі футбольную каманду на Кіпры і зрабілі яе чэмпіёнам і эканамічным поспехам

Весела, але без шанцаў. БАТЭ прайграў «Арысу» з лікам 2:6

Брамнік і абаронца БАТЭ ледзь не пабіліся проста на полі пасля прапушчанага мяча ВІДЭА

Nashaniva.com